Вы тут

У Іўі пройдзе культурна-спартыўная "Сельская эстафета"


17 лістапада з 10.00 у Цэнтральным парку г. Іўе будзе праходзіць культурна-спартыўнае спаборніцтва “Сельская эстафета”, ідэйным натхняльнікам якой ужо чацвёрты год запар выступае Гродзенская абласная арганізацыя БРСМ.


У гэтым годзе галоўнай тэмай насычанай сельскім каларытам спартыўна-культурнай праграмы стане казка “Калабок”, аб'яднаная добрым дзясяткам займальных спаборніцтваў, сярод якіх “Непакорлівы Калабок”, “Аграрны баскетбол”, “Беларускія пінгвіны”, “Сельскі аркестр” і іншыя. За прызавое месца ў вобразах герояў любімай дзіцячай казкі пазмагаюцца 17 маладзёжных каманд БРСМ з усіх раёнаў Гродзеншчыны.

Да прыкладу, у спаборніцтве “Непакорлівы Калабок” удзельнікам камандаў прыйдзецца на хуткасць паўтарыць увесь сюжэт вядомай казкі для таго, каб выканаць умовы конкурснага задання і не выпусціць празорлівага Калабка. Конкурс “Сельскі аркестр” раскрые творчыя здольнасці прадстаўнікоў каманд, а журы давядзецца ацэньваць музычныя хіты, выкананыя імі з дапамогай сельскагаспадарчага інвентару. Конкурсы “Снайпер” і “Аграрны баскетбол” збяруць самых трапных удзельнікаў каманд, а “Баі падушкамі” — самых смелых. У моднай спартыўнай гульні “Боулінг” прафесійныя шары заменіць сельскагаспадарчая прадукцыя. Менавіта яна дапаможа камандам збіць найбольшую колькасць кегляў. Перад удзелам у конкурсе "Не дзіцячы апетыт” арганізатары не раяць загадзя абедаць, бо ўдзельнікам давядзецца за пэўны прамежак часу з'есці максімальную колькасць сасісак (не ўсім, вядома, але самым галодным!).

На думку арганізатараў “Сельскай эстафеты” — Гродзенскай абласной арганізацыі БРСМ і галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта — мерапрыемства як нельга лепш дапамагае захоўваць гістарычныя, культурныя каштоўнасці і традыцый беларускай вёскі, выхоўвае любоў да сельскагаспадарчых прафесій і, вядома, добрых забаў, далучае моладзь да заняткаў фізкультурай і спортам.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.