Вы тут

Распачата крымінальная справа па факце абвальвання ў ГЦ «Арэна-Сіці»


Распачата крымінальная справа па факце абвальвання ў гандлёва-забаўляльным цэнтры "Арэна-Сіці". Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова, піша БЕЛТА.


Фота: БЕЛТА

Па дадзеных следства, 12 лістапада каля 16 гадзін на першым узроўні цэнтра адбылося абвальванне гіпсакартоннай канструкцыі. Папярэдняя прычына - абрыў мацавання канструкцыі. У выніку абвальвання пацярпеў адзін чалавек.

Пацярпелай дзяўчыне аказана неабходная дапамога, яе адпусцілі дадому. Іншых асоб, якія звярталіся па медыцынскую дапамогу ў сувязі з інцыдэнтам, не ўстаноўлена.

Па факце здарэння распачата крымінальная справа. Следчымі адбіраецца праектная, тэхнічная і будаўнічая дакументацыя, дапытваюцца работнікі гандлёва-забаўляльнага цэнтра. Прызначаныя экспертныя даследаванні.

Працу следча-аператыўнай групы на месцы здарэння каардынуе старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч.

Па выніках расследавання будзе дадзена канчатковая прававая ацэнка дзеянням асоб, адказных за выкананне патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў пры правядзенні будаўніча-мантажных работ.


Нагадаем, учора ў гандлёва-забаўляльным комплексе "Арэна-Сіці" на праспекце Пераможцаў абвалілася падвесная столь. На падлогу абваліліся гіпсакардонныя канструкцыі і профілі для мацавання. Пацярпеў кветкавы магазін.

«Інфармацыя па пашкоджання падвеснай столі ў Арэна-сіці ўдакладняецца, медыкі аглядаюць аднаго чалавека, вырашаюць, ці патрэбная шпіталізацыя. Будзе дапоўнена», - паведаміў у Twitter афіцыйны прадстаўнік МНС Беларусі Віталь Навіцкі.

Перакрыцці абрынуліся на плошчы ў 150 квадратных метраў.

Пазней стала вядома, што пацярпеў адзін чалавек. 24-гадовая дзяўчына, прадавец гандлёвага кіёска, шпіталізавана ў бальніцу з папярэднім дыягназам "чэрапна-мазгавая траўма, шок, ушыб жывата"

Фота: twitter.com/112minsk

Інфармацыя аб абрушэнні з'явілася і ў Twitter ГУУС Мінгарвыканкама:

«15:51 у аператыўна-дзяжурную службу Цэнтральнага РУУС г. Мінска звярнуўся грамадзянін і паведаміў, што ў ГЦ "Арэна-Сіці " абрынулася столь. На месцы працуюць супрацоўнікі міліцыі. Абставіны ўдакладняюцца ».

onliner.by


Стан пацярпелай у сталічным гандлёвым цэнтры "Арэна Сіці" ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун.

"Адна пацярпелая. Яе стан - сярэдняй ступені цяжкасці", - сказала Юлія Барадун.

Следча-аператыўная група Следчага камітэта працуе на месцы абрушэння часткі падвеснай столі ў ТРЦ. Праводзіцца агляд.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.