Вы тут

Андрэй Кабякоў увайшоў у склад савета дырэктараў Белгазпрамбанка


9 лістапада 2018 года Андрэй Кабякоў, які займаў раней пасаду прэм'ер-міністра Беларусі, абраны ў склад савета дырэктараў Белгазпрамбанка ў статусе незалежнага дырэктара. У пачатку кастрычніка гэтага года Андрэй Кабякоў прайшоў ацэнку адмысловай камісіі Нацбанка па адпаведнасці кваліфікацыйным патрабаванням і патрабаванням да дзелавой рэпутацыі.


Фота: inform.kz

Андрэй Уладзіміравіч Кабякоў нарадзіўся 21 лістапада 1960 года ў Маскве. З трохгадовага ўзросту жыве ў Беларусі.

У 1983 годзе скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут імя С. Арджанікідзэ, а ў 1991 годзе - Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. В. Куйбышава і Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання КПБ. Па адукацыі інжынер-механік, эканаміст, палітолаг, выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплін.

З 1991 г. па 1995 год - начальнік планава-эканамічнага аддзела, намеснік дырэктара па эканоміцы заводу «Дыяпраектар».

1995 - 1996 гг. - намеснік начальніка Службы кантролю прэзідэнта Беларусі.

У 1996-1998 гг. быў намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі.

У 1998 г. займаў пасаду прэзідэнта Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці.

1998 - 2000 гг. - старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі.

З 2000 г. па 2001 г. - першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі.

2001 - 2010 гг. - намеснік прэм'ер-міністра Беларусі. З ліпеня 2002 г. па снежань 2003 г. - таксама быў міністрам эканомікі. У снежні 2010 г. быў прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.

З лістапада 2011 года па жнівень 2012 годзе быў надзвычайным і паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.

З 27 жніўня 2012 г. па 27 снежня 2014 г. узначальваў адміністрацыю Прэзідэнта Беларусі.

З 27 снежня 2014 г. па 18 жніўня 2018 г. - прэм'ер-міністр Беларусі.

belgazprombank.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Некалькі рэчаў сёлета адбываюцца ўпершыню.

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.