Вы тут

Анастасія Пракапенка — найлепшая пяціборка ў свеце


На Кангрэсе, прымеркаваным да 70-годдзя Міжнароднага саюза сучаснага пяцібор'я, ва ўрачыстай абстаноўцы Анастасіі ўручылі ўзнагароду «Bеst Sеnіоr Fеmаlе Реntаthlеtе» («Найлепшы спартсмен-пяціборац сярод жанчын»). Узнагароджванне адбывалася ў рамках Гала-вячэры, у якой прынялі ўдзел высокапастаўленыя асобы, у тым ліку шэйх Ахмад Аль-Фахад Аль Сабах — прэзідэнт Асацыяцыі нацыянальных алімпійскіх камітэтаў. Усяго ў Кангрэсе прынялі ўдзел кіраўнікі федэрацый сучаснага пяцібор'я з больш чым 80 краін. Уручаў узнагароду Анастасіі прэзідэнт Федэрацыі сучаснага пяцібор'я Расіі, віцэ-прэзідэнт UІРM Вячаслаў Амінаў.


Нагадаем, у 2018 годзе Анастасія Пракапенка стала чэмпіёнкай свету, заваяваўшы залаты медаль у асабістым заліку і ў эстафеце. Акрамя таго, на чэмпіянаце свету ў Мехіка спартсменцы быў уручаны бронзавы медаль Алімпійскіх гульняў 2008 года ў Пекіне. А крыху пазней Пракапенка ў дуэце з Ільёй Палазковым выйграла элітны Кубак Крамля. Па ацэнцы UІРM, у 2018 годзе найлепшым спартсменам свету сярод мужчын стаў Чон Ун Тхэ (Паўднёвая Карэя).

Дар'я Лабажэвіч

Загаловак у газеце: Найлепшая пяціборка ў свеце

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?