Вы тут

Балтыка прынясе нам мокры снег


Невялікі мінус месцамі па краіне чакаецца ў нас нават днём.

Сёння днём мы будзем знаходзіцца на стыку двух атмасферных утварэнняў — халоднага антыцыклону з цэнтрам над Паволжам і цыклону над Вялікабрытаніяй. Іх проціборства будзе праяўляцца ва ўзмацненні ветру і паніжэнні камфортнасці надвор'я. У нашай краіне будзе воблачна і пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па паўночным захадзе магчымы невялікія ападкі, у асноўным у выглядзе дажджу, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Вецер прагназуецца паўднёвы парывісты, у асобных раёнах моцны парывісты. Максімальная тэмпература паветра ў аўторак у сярэдзіне дня — ад нуля да плюс 6 градусаў. У заходніх раёнах будзе цяплей — 7—10 цяпла. У сераду краіна апынецца пад уплывам актыўнага атмасфернага фронту, які перамяшчаецца з боку Балтыйскага мора. У многіх раёнах чакаюцца ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Па ўсходняй палове краіны месцамі магчымы галалёд, наліпанне мокрага снегу. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў, умераны, уначы парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 градусаў да плюс 3 градусаў, па захадзе — 4—7 цяпла. Удзень будзе ад мінус 2 градусаў па ўсходзе і да плюс 9 градусаў па захадзе краіны.

У чацвер умовы надвор'я ў асноўным будзе вызначаць вільготная няўстойлівая паветраная маса. Ападкаў стане менш. У асобных раёнах згусцяцца туманы, месцамі магчымы слабы галалёд. Вецер прагназуецца няўстойлівы, ад слабага да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 5 градусаў, па ўсходзе — да 4 марозу. Удзень будзе ад мінус 2 градусаў па ўсходзе, да плюс 8 градусаў па захадзе краіны. Такі тэмпературны рэжым адпавядае кліматычнай норме.

У пятніцу і суботу чакаюцца самыя халодныя ночы на гэтым тыдні. Цыклоны і актыўныя франтальныя раздзелы будуць далёка ад нашай краіны. Таму ў шматлікіх рэгіёнах без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па поўначы краіны магчымы невялікія кароткачасовыя ападкі. Месцамі туманы, уначы і раніцай магчымы слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў, а па паўднёвым усходзе, дзе чакаюцца больш працяглыя праясненні, паветра будзе паніжацца да 3—6 марозу. Удзень будзе ад мінус 1 па ўсходзе да плюс 6 градусаў у заходніх раёнах краіны.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у нядзелю пераважна па ўсходняй частцы краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаюцца слабы туман і галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 градусаў да плюс 5 градусаў, удзень — ад нуля да 7 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Аповед жанчыны, якая здолела вярнуць дачку з сацыяльнага прытулку

Аповед жанчыны, якая здолела вярнуць дачку з сацыяльнага прытулку

Жанчыну, якая здолела не толькі вярнуць дзіця з прытулку, але і далей выхоўвае яго, знайсці аказалася не проста. 

Грамадства

Чаму зараз варта далей трымацца ад вадаёмаў?

Чаму зараз варта далей трымацца ад вадаёмаў?

Люты больш нагадвае пазачарговы вясновы месяц.

Грамадства

Капыльскі раён. Мінулы год можна назваць стабільным

Капыльскі раён. Мінулы год можна назваць стабільным

Чым Капыльскі раён жыве сёння і якія планы на перспектыву?

Грамадства

Якую літаратуру здаюць у букіністычныя крамы?

Якую літаратуру здаюць у букіністычныя крамы?

Калі звычайныя кнігарні працуюць па формуле «кніга — чалавек», то букіністычныя трымаюцца на прынцыпе «людзі — кнігі — людзі».