Вы тут

Віцебскі краязнаўчы музей святкуе ўласнае 100-годдзе


Віцебскі абласны краязнаўчы музей падчас святкавання свайго 100-годдзя пакажа наведвальнікам костка маманта, рэдкі фарфор і карціны Юдэля Пэна, паведаміў БЕЛТА дырэктар музея Глеб Савіцкі.


Святочныя мерапрыемствы праходзяць з 12 па 16 лістапада, у тым ліку ў філіялах музея. У Мастацкім музеі 14 лістапада адкрыецца выстава "Рэстаўрацыйная майстэрня". Госці змогуць убачыць творы жывапісу з фондаў музея, якія прайшлі рэстаўрацыю ў установе. Сярод іх работы Юдэля Пэна "Цыган", "Дама ў крэсле", эскіз да карціны "Хлеб" Таццяны Яблонскай, а таксама невядомых аўтараў - "Партрэт папскага прэлата", абраз "Адзігітрыя". У Музеі гісторыі прыватнага калекцыянавання 15 лістапада пачне працу выстава "Векавая калекцыя". У яе экспазіцыі вышыўка і фарфор з прыватнай калекцыі першага дырэктара Віцебскага краязнаўчага музея Антона Брадоўскага. Ён сам ўмеў вышываць, прадстаўленыя работы створаны на пачатку ХХ стагоддзя.

Адной з найбольш цікавых выстаў стане "100 рарытэтаў да 100-годдзя музея". "Яна пакажа самыя знакавыя прадметы, якія захоўваюцца ў нашых фондах. Пачынаючы ад берасцянай граматы, якая датуецца канцом XIII стагоддзя, косткі маманта да работ Юдэля Пэна. Таксама будуць прадстаўлены найбольш рэдкія прадметы археалогіі і нумізматыкі, унікальная "Кніга прывілеяў Віцебска". Завершыцца святкаванне векавога юбілею ўрачыстым канцэртам у Віцебскім музычным каледжы імя І. Салярцінскага", - адзначыў Глеб Савіцкі.

Акрамя таго, на працягу тыдня адбудуцца прэзентацыі буклетаў, якія раскажуць пра Мастацкі музей, Музеі гісторыі прыватнага калекцыянавання і музей-сядзібу І.Я. Рэпіна "Здраўнёва", гісторыі іх стварэння і экспазіцыі.

Віцебскі абласны краязнаўчы музей створаны 12 лістапада 1918 года, адзін з найстарэйшых у Беларусі. Першым дырэктарам стаў Антон Брадоўскі. Акрамя яго ўласнай калекцыі ў фонды паступіла значная частка калекцый краязнаўцы, калекцыянера Вацлава Федаровіча, эвакуяванага ў Віцебск Віленскага афіцэрскага таварыства, каштоўныя рукапісы. Пасля смерці віцебскага гісторыка Аляксея Сапунова ў музей перадалі яго архіў і асабістыя рэчы. Цяжкія выпрабаванні выпалі на долю ўстановы культуры ў гады Вялікай Айчыннай вайны, тады многія прадметы бясследна зніклі.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.