Вы тут

У гэтыя выхадныя ў Мінску пачнуцца рыбныя кірмашы


Першыя ў гэтым сезоне спецыялізаваныя рыбныя кірмашы разгорнуцца 17 і 18 лістапада ў сталіцы, паведамілі ў Галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.


У гэтыя выхадныя яны пройдуць на пляцоўцы каля кінатэатра «Салют» (пр. Ракасоўскага, 150а) з 9 да 17 гадзін.

Рыбгасы прадставяць для продажу вэнджана-вяленую рыбную прадукцыю, марожаныя паўфабрыкаты, рыбныя кансервы і жывую сажалкавую рыбу (карп, таўсталобік, амур, карась, шчупак, фарэль).

Арганізатар кірмашу - ГА «Белвадгаспадарка».

Як удакладнілі ў ГУСР, рыбныя кірмашы будуць праходзіць на розных пляцоўках кожныя выхадныя да сярэдзіны снежня. Ля Палаца спорту гандаль не плануецца.

minsknews.by

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.