Вы тут

Спаборніцтва на самы доўгі танец пройдзе ў Мінску 17 лістапада


Танцавальны марафон "Сур'ёзныя адносіны" упершыню пройдзе ў Мінску 17 лістапада, паведамілі БЕЛТА арганізатары.


Мерапрыемства пачнецца ў 14.00 з майстар-класа. Затым ўдзельнікам трэба будзе выканаць сем відаў бальных танцаў, у ліку якіх вальс, чарльстан, блюз, хастл. Пара, якая станцуе даўжэй і прафесійней ўсіх, стане пераможцам.

Лепшых танцораў абярэ журы. У яго склад увойдуць кіраўнік Заслужанага калектыву Беларусі танцавальнага клуба "Мара" Лідзія Кац-Лазарава, майстры спорту Беларусі Вячаслаў Пятроў і Аляксей Парашчанка, арганізатар Мінскага балю праваслаўнай моладзі Людміла Канаш.

Прыняць удзел у арыгінальным праекце зможа любы жадаючы, на дадзены момант заяўкі падалі 20 пар. Адна з умоў марафону - мінімальны дрэс-код: для дзяўчат - сабраныя валасы і сукенкі ніжэй калена, для хлопцаў - штаны і камізэлькі.

Марафон пройдзе ў гандлёвым цэнтры "Сталіца".

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.