Вы тут

Цыбуля гніе пры захоўванні


Самыя распаўсюджаныя цыбулевыя хваробы пры захоўванні — шэрая і бактэрыяльная гнілі, а таксама вірусная мазаіка. Як іх лячыць, каб не страціць сабраны ўраджай?


Шэрая гніль

Гэта грыбковае захворванне пашкоджвае цыбулю яшчэ на градцы, аднак найбольшую шкоду наносіць ёй падчас захоўвання і лічыцца самым небяспечным. Падчас захоўвання цыбуліны пачынаюць размякчацца ў верхняй частцы, на іх з'яўляюцца ўвагнутасці. За 1-2 месяцы такія цыбуліны згніваюць цалкам. Навобмацак яны мяккія, як быццам толькі што з духоўкі.

Як змагацца?

1. Падчас уборкі і пасля яе цыбулю трэба старанна аглядаць. Ураджай, які прайшоў адбор, рэкамендуецца добра высушыць, перш чым адпраўляць на захоўванне.

2. Каб не справакаваць развіццё шэрай гнілі ў склепе, важна стварыць для цыбулі спрыяльныя ўмовы ўтрымання. Так, паветра можа быць прахалодным, але тэмпература не павінна апускацца ніжэй 3 °С.

3. Сырасць для цыбулі — страшны вораг. Вільготнасць 70 % і больш выводзіць цыбуліну са стану спакою, і яна кранаецца ў рост, пасля чаго адсырвае і загнівае.

Мазаіка

Мазаіка цыбулі — віруснае захворванне, пераносчыкамі якога з'яўляюцца насякомыя (розныя віды тлі, часночны клешч і нематоды).

Прыгледзьцеся да пёраў цыбулі, пакуль яна расце. Насцярожыць павінны светла-жоўтыя або светла-зялёныя крапінкі або палоскі. Пакутуюць ад мазаікі і самі цыбуліны: яны драбнеюць і выцягваюцца. А калі іх прыбіраюць на захоўванне, яны не пераходзяць у стан спакою, а працягваюць «не спаць», з-за чаго восенню могуць пачаць прарастаць.

Як змагацца?

1. Трэба своечасова абараніць цыбулю ад шкоднікаў.

2. Адбракоўваць падазроныя экзэмпляры яшчэ ў той момант, калі цыбуля падрастае на градцы.

3. Не варта вырошчваць цыбулю на адным і тым жа месцы.

Бактэрыяльная гніль

Распазнаць бактэрыяльную гніль падчас уборкі ўраджаю вельмі складана. Інфекцыя выяўляе сябе толькі праз некаторы час.

Цыбуліна можа выглядаць здаровай і прыгожай, а ўнутры быць гнілой. Гніль ад цэнтра распаўсюджваецца да краю, заражаючы ўсю цыбуліну. Толькі праз пару месяцаў можна заўважыць слізкую шыйку і зразумець, што цыбуліна стала ахвярай хваробы.

Як змагацца?

Барацьба з пераносчыкамі захворвання: цыбульнай мухай, павуцінным кляшчом.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.