Вы тут

Вызначыліся фіналісты конкурсу маладзёжных ІТ-праектаў


Паўфінал III Рэспубліканскага конкурсу маладзёжных праектаў “Інфармацыйныя і мабільныя тэхналогіі для адукацыйнага працэсу” прайшоў у Мінску. На гэтым этапе свае ідэі прадставілі 30 каманд з розных рэгіёнаў Беларусі. У фінал выйшлі 13 праектаў.


Усяго ў аргкамітэт конкурсу было пададзена больш за 120 заявак ад школьнікаў і студэнтаў. Сярод іх навучальны комплекс па класічнай крыптаграфіі, электронны інтэрактыўны дапаможнік, матывацыйны трэнер, мабільная праграма для падрыхтоўкі да ЦТ, сістэма кіравання мікракліматам “Разумны класс”…

Экспертная група, у склад якой увайшлі спецыялісты Міністэрства адукацыі, МТС, beCloud, БДЭУ, мясцовага сацыяльнага фонду “Добра” ацэньвала работы па некалькіх крытэрыях. Улічваліся актуальнасць, навізна думкі, выніковасць, магчымасць выкарыстоўваць праект ва ўстановах адукацыі.

У фінал конкурсу выйшлі: трэнажор па чарчэнні, ДУА "Гімназія №1 г.Ваўкавыска; мабільны дадатак “RiBFoP”, сярэдняя школа № 11 г.Слуцка; праект для навучальнай установы па напаўненню шостага школьнага дня “Сфера N: School. Saturday. Event “, ліцэй № 1 г. Гродна; дыстанцыйны навучальны курс “MiniBoss.Фінансавая адукаванасць”, гімназія № 1 г.п. Зэльва; MotivArt  — шматмерная сістэма пазітыўнай матывацыі навучэнцаў, ліцэй № 1 г. Гродна; электронны інтэрактыўны дапаможнік “Прыродныя з'явы”, сярэдняя школа № 6 г. Магілёва;  мессенджар для адукацыйных устаноў NEXU, Палескі дзяржаўны універсітэт і іншыя..

Наступным этапам конкурсу стане праца з ментарамі. У маладых людзей будзе магчымасць пракансультавацца са спецыялістамі і атрымаць рэкамендацыі, як удасканаліць і прасунуць далей свой праект.

Вынікі конкурсу падвядуць 30 лістапада на II Міжнароднай спецыялізаванай навукова-тэхнічнай выставе-форуме “Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі” ITE 2018. Там выберуць пераможцаў у трох намінацыях: “Найлепшы інавацыйны праект навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі”, “Найлепшы інавацыйны праект навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі” і “Найлепшы інавацыйны праект студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі".

Аўтары найлепшых праектаў атрымаюць падарункі ад кампаніі МТС, а камандзе, якая заняла першае месца, дастанецца галоўны прыз — ноўтбук ад ГІАЦ Мінадукацыі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.