Вы тут

Акцыя "Растопім лёд разам" пройдзе ў Міжнародны дзень студэнта ў БДУ


17 лістапада каля 200 студэнтаў Белдзяржуніверсітэта змогуць бясплатна наведаць каток спартыўна-забаўляльнага комплексу “Мінск-Арэна”. На лядовай пляцоўцы юнакоў і дзяўчат павіншуюць кіраўніцтва БДУ, а таксама свае анлайн-віншаванні перададуць студэнты з ВНУ Германіі, Кітая, Польшчы, Азербайджана, Анголы, Іспаніі, Вялікабрытаніі і Чэхіі.


Для ўдзельнікаў святочнай акцыі падрыхтавана забаўляльная праграма. Яна ўключае выступленні прафесійных спартсменаў Нацыянальнай зборнай Беларусі па фігурным катанні і каманды хакейнага клуба “Дынама-Мінск”. Усіх чакаюць розыгрышы і конкурсы, віктарыны, а таксама музычны канцэрт, падрыхтаваны творчымі калектывамі БДУ.

У рамках урачыстасці адбудзецца таксама ўзнагароджанне найлепшых студэнтаў за актыўны ўдзел у прафсаюзнай дзейнасці ўніверсітэта. Арганізатарам мерапрыемства выступіла Першасная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».