Вы тут

На родным беразе


Гэтым разам у пошуках вытокаў малой радзімы «Звязда» накіравалася на Магілёўшчыну — у Круглянскі раён, на бераг ракі Друць, у вёску Цяцерын. Справа творчага жыцця работнікаў раённага Дома рамёстваў Ларысы ЛЯМЦАВАЙ і Наталлі АНІКОВІЧ, сфатаграфаваным на друцкім беразе, у нечым нагадвае выток, які прабіваецца з глыбінь стагоддзяў і дае сённяшнім жыхарам сапраўднае адчуванне сваіх каранёў, прыналежнасці да сваёй малой радзімы. Жанчыны першыя ў раёне пачалі папулярызаваць мясцовы традыцыйны строй і, па сутнасці, адрадзілі яго. Ларысе Лямцавай — метадысту, майстру па ткацтве традыцыйных паясоў, бісерапляценні, вырабе тэкстыльных абрадавых лялек, народнаму майстру Беларусі — давялося звярнуцца да музеяў па дапамогу, зазірнуць у архіўныя крыніцы, па зернетку здабываць веды. А потым выкройваць і вышываць арнаменты і карункі. Наталля Аніковіч (на фота справа) — дырэктар Дома рамёстваў, калі заканчвала ўніверсітэт, выбрала для дыпломнай работы таксама рэканструкцыю жаночага строю свайго роднага рэгіёна. І цяпер, калі праходзяць фестывалі, святы і выстаўкі народных умельцаў, круглянскія майстрыхі абавязкова апранаюць свае новыя «старыя» строі.


Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.