Вы тут

Колькасць ахвяр ляснога пажару ў Каліфорніі павялічылася да 48 чалавек


Колькасць загінулых у выніку ляснога пажару Camp у Каліфорніі павялічылася да 48 чалавек, паведамляе тэлеканал KSBY са спасылкай на шэрыфа каліфарнійскай акругі Бьют Коры Хонэ, цытуе ria.ru


Фота: kommersant.ru

Раней паведамлялася аб 42 загінулых. Паводле слоў шэрыфа, яшчэ шэсць целаў знайшлі ў акрузе Парадайз. Па дадзеных тэлеканала, пажар лакалізаваны на 35%. Агонь разбурыў ужо больш за 8,8 тысячы пабудоў, каля 52 тысяч чалавек эвакуіраваныя. У тушэнні агню прымаюць удзел больш за 5,6 тысячы пажарных.

Пажар Camp пачаўся ў чацвер на поўначы Каліфорніі і стаў самым разбуральным у гісторыі штата. Агонь ахапіў амаль 45 тысяч гектараў. На поўдні Каліфорніі бушуюць яшчэ два пажары: Woolsey і Hill. Эвакуіравалі ўжо больш за 300 тысяч чалавек. Дональд Трамп абвясціў у штаце рэжым буйнога стыхійнага бедства.

Да гэтага часу самым разбуральным у гісторыі Каліфорніі лічыўся леташні пажар Tubbs - таксама на поўначы штата, бліжэй да ўзбярэжжа. Тады ён ахапіў амаль 15 тысяч гектараў і знішчыў больш за 5,5 тысячы пабудоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».