Вы тут

Том Сінатра выступіць на фестывалі "Студзеньскія музычныя вечары"


XXXI Міжнародны фестываль класічнай музыкі "Студзеньскія музычныя вечары" пройдзе ў Брэсце з 9 па 12 студзеня. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Панасюк, перадае БЕЛТА.


Фота: mmdm.ru

"Гэтым фестывалем мы адкрываем святкаванне 1000-годдзя Брэста, пачынаем канцэртныя падзеі юбілейнага года. Планка, як заўсёды, узятая высокая", - адзначыў Сяргей Панасюк.

Плануецца, што ўдзельнікамі фестывалю стануць больш за 200 артыстаў з 10 краін. Большасць з іх прыедуць у Брэст упершыню, у тым ліку і Том Сінатра - пляменнік легендарнага амерыканскага спевака, акцёра, кінарэжысёра Фрэнка Сінатры. Ураджэнец Сіцыліі Том Сінатра вядомы, мабыць, не менш за свайго знакамітага дзядзьку. Ён уваходзіць у пяцёрку лепшых гітарыстаў свету, віртуозна выконвае хіты Фрэнка Сінатры, даючы ім новае дыханне. Брэсцкая публіка зможа іх пачуць у другім аддзяленні канцэрта 10 студзеня. У першым аддзяленні сваім мастацтвам парадуе расійскі піяніст, дацэнт Маскоўскай кансерваторыі Міхаіл Лідскі.

Арганізатарамі музычнага форуму выступаюць Брэсцкія абласны і гарадскі выканаўчыя камітэты, Міністэрства культуры, абласное музычнае таварыства.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Некалькі рэчаў сёлета адбываюцца ўпершыню.

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.