Вы тут

Цана нафты маркі Brent апусцілася ніжэй за $65 за барэль


У ходзе таргоў на біржы ICE у Лондане цана нафты маркі Brent апусцілася да адзнакі $64,64 за барэль, паведамляе РБК са спасылкай на дадзеныя таргоў.


У папярэдні раз цана нафты Brent знаходзілася на гэтым узроўні ў сакавіку 2018 года.

За два месяцы барэль Brent патаннеў больш чым на $20. За аўторак, 13 лістапада, падзенне склала больш за 7%.

Амерыканская нафта маркі WTI таксама патаннела. Папярэднія таргі зачыніліся на ўзроўні $60 за барэль.

Падзенне цаны нафты адбылося пасля публікацыі дакладу АПЕК, у якім арганізацыя ўзняла прагноз па здабычы нафты на 2018 і 2019 гады. Таксама адзначалася павелічэнне здабычы ў кастрычніку ў параўнанні з вераснем. Рынкавыя гульцы зрэагавалі на лішак прапановы, і цана барэля пайшла ўніз.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі.

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.