Вы тут

Маршрутка пад Смаргонню трапіла ў аварыю: ёсць пацярпелыя


Два чалавекі шпіталізаваны пасля ДТЗ з удзелам маршруткі ў Смаргонскім раёне, паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама.


Аварыя, па папярэдняй інфармацыі, адбылася сёння каля 6.00 непадалёк ад вёскі Солы. Рэйсавы мікрааўтобус апынуўся ў кювеце.

"У бальніцу былі дастаўлены пяць чалавек. Пасля агляду трое адпушчаныя. Двое мужчын шпіталізаваны", - распавялі ў галоўным упраўленні аховы здароўя аблвыканкама.

Ва ўпраўленні ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама распавялі падрабязнасці аварыі. Мікрааўтобус "Мэрсэдэс" рухаўся па маршруце Смаргонь-Гродна. Быў моцны дождж. У нейкі момант вадзіцель страціў кіраванне. Машына з'ехала ў левы кювет і легла на бок.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка, высвятляюцца прычыны і абставіны аварыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?