Вы тут

Яна працуе прыгажуняй


Чым будзе здзіўляць Кітай і свет на міжнародным конкурсе прыгажосці “Міс свету 2018” Марыя Васілевіч?


Перад адлётам у курортны горад Санья кітайскай правінцыі Хайнань, дзе пройдзе фінал конкурсу, Марыя Васілевіч казала журналістам, што ставіцца да яго як да працы: “Бо шмат укладзена сіл у падрыхтоўку, шмат працы не толькі маёй — усяе каманды. То й на самім конкурсе трэба выкладвацца кожны дзень на сто адсоткаў — не шкадаваць сябе, таму што такі шанец прадастаўляецца адзін раз у жыцці”.

У конкурсе, які прадоўжыцца цэлы месяц, за карону пазмагаюцца ўдзельніцы прыкладна з 120 краін. Арганізатары конкурсу адмовіліся ад традыцыйных дэфіле ў купальніках: яны маюць намер больш увагі надаць сацпраектам удзельніц. Марыя, студэнтка з Мінска, плануе прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем інклюзіі, гаварыць пра важнасць самарэалізацыі ды сацыяльнай адаптацыі людзей з інваліднасцю. Канкурэнткам уручыць сэрцайкі з лямца й саламяных анёлаў, якіх дапамаглі ёй стварыць таленавітыя дзеці з інваліднасцю. Марыя павезла шмат касцюмаў і сукенак ад айчынных мадэльераў. Ёй дапамагалі й спецыялісты школы прыгажосці, харэограф Павел Стрэльчанка: прыгажуня-працаўніца будзе й танцаваць.

Рыгор Гарэшка

 

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.