Вы тут

Са стужкі навін


Камсамол — не проста ўзрост 

Шэраг выставаў, сустрэч, творчых акцый прайшлі ў Беларусі з нагоды 100-х угодкаў ВЛКСМ. У прыватнасці, у Нацыянальным мастацкім музеі працуе выстава “Юнацтва камсамольскае”. У экспазіцыі — больш за 60 твораў жывапісу, графікі, скульптуры, створаныя ў 1920–80-я гады. Яны адлюстроўваюць эпізоды грамадзянскай вайны, ліквідацыі непісьменнасці, падзеі ды герояў ваенных гадоў, удзел моладзі ў вялікіх будоўлях, працу на вытворчасці. Творы на іншыя тэмы таксама ў своеасаблівым камсамольска-святочным кантэксце.

З віншаваннем да ўсіх, для каго камсамол — не проста ўзрост, звярнуўся Прэзідэнта Беларусі. Пра пераемнасць традыцый, новыя моладзевыя праекты й задачы на будучыню ішла зацікаўленая размова пад час яго сустрэчы з актывам БРСМ у Палацы Незалежнасці 29 кастрычніка. Былі ў зале розныя пакаленні камсамольцаў: ад ветэранаў руху да яго пераемнікаў. Сам Аляксандра Лукашэнка прыйшоў на сустрэчу са сваім камсамольскім білетам, прызнаўся: для яго камсамол быў вялікай школай жыцця. Ён параіў юнакам і дзяўчатам, якім, верагодна, давядзецца працаваць і за мяжой: “Толькі не губляйце свае карані!” А вечарам у Палацы Рэспублікі прайшлі ўрачысты сход і канцэрт, прысвечаныя юбілею камсамола.

Ёсць такое слова: хаб 

У Мінску на пачатку лістапада прайшла сустрэча Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Падводзячы яе вынікі, старшыня канферэнцыі Вольфганг Ішынгер заўважыў: Мінск ужо шмат гадоў дэманструе прыхільнасць да мірнага ўрэгулявання канфліктаў, і ў сукупнасці з геаграфічным становішчам тое робіць яго важным месцам міжнароднай дыпламатыі. Паводле слоў палітыка, цяпер ёсць неабходнасць надаваць больш увагі дзяржавам, якія знаходзяцца між Захадам і Усходам. У прыватнасці, казаў ён, у Мінску была магчымасць выслухаць Прэзідэнта Арменіі, выступалі намеснік Міністра замежных спраў Грузіі, Прэм’ер-міністр Малдовы: “Гэта краіны, праблемам якіх у сферы бяспекі часам мы ўсе надаем недастаткова ўвагі: як Усход, так і Захад. Таму я прыйшоў да думкі, што Мінск — выдатная ідэя, і мне прыемна, што я меў рацыю”.

Вольфганг Ішынгер падкрэсліў: “Мінск стаў хабам міжнароднай дыпламатыі. Мінская група па пошуку шляхоў мірнага ўрэгулявання карабахскага канфлікту працуе два дзесяцігоддзі, некалькі гадоў функцыянуе група па ўрэгуляванні канфлікту ў Данбасе. Беларусь і Мінск сталі вельмі важным месцам з пункту гледжання міжнароднай дыпламатыі”, — адзначыў палітык. Ён прызнаўся, што быў вельмі ўражаны выступленнем Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, яго сумленнасцю й шчырасцю. А таксама прапановамі скарыстацца магчымасцямі Беларусі ў справе нармалізацыі ды ўрэгулявання сітуацыі ў Данбасе пры міжнародным удзеле.

Мост-падарунак для Палесся 

Рэканструяваны ў кароткія тэрміны мост цераз Прыпяць адкрыты 6 лістапада з удзелам Аляксандра Лукашэнкі ў Жыткавіцкім раёне. Пры тым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: адкрыццё новых значных аб’ектаў напярэдадні свята 7 лістапада ў Беларусі стала добрай традыцыяй.

Нагадаем, летась у снежні мост з-за аварыйнага стану прыйшлося закрыць. Арганізаваная там пантонная й паромная пераправы толькі часткова вырашалі праблему для жыхароў Жыткавіцкага раёна, Турава — усяго Палесся. Таму было прынята рашэнне: як мага хутчэй рэканструяваць мост. І тое было зроблена ў рэкордна кароткія тэрміны. Прэзідэнт шчыра падзякаваў усім, хто ўдзельнічаў у будаўніцтве і падкрэсліў: “Галоўная задача дзяржавы — забяспечыць годную якасць жыцця сваім грамадзянам і даць ім роўныя магчымасці для паўнавартаснай працы, незалежна ад месца жыхарства”.

Цырымонія адкрыцця абноўленага моста стала святам для мясцовых жыхароў. Яны шчыра дзякавалі кіраўніку дзяржавы за падарунак, а школьнікі ўручылі яму макет моста. “Гэты мост многаму нас навучыў, — сказаў Прэзідэнт. — Масты ж аб’ядноўваюць, у тым іх функцыя, яны не нясуць у сабе раз’яднанне ці падзел А гэта сутнасць нашай палітыкі: аб’яднанне”.

Іван Ждановіч — паводле матэрыялаў БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.