Вы тут

Абляпіха пад акном — здароўе ў хаце


Калі ў нас засохла гэтае дрэўца, я — шчыра скажу — плакала, так мне шкода было.


Назву яно атрымала таму, што яго плады густа абляпляюць канцы галінак.

Абляпіха шырока распаўсюджана ў многіх краінах, у нас, у Беларусі, яе лепш за ўсё высаджваць на схілах, там, дзе выпадае больш вільгаці. Каб дрэўца вырасла ўраджайным, пры пасадцы трэба пакласці пад карані з вядзерца перагною, дзве-тры сталовыя лыжкі калійна-фосфарнага ўгнаення. І паліваць два разы на тыдзень, пакуль яно не набярэ сілу.

Абляпіха вельмі багатая на аскарбінавую і фоліевую кіслату, на вітаміны. У галінках яе выяўлена высокае ўтрыманне дубільнага рэчыва.

Цвіце абляпіха ў красавіку—маі, плады паспяваюць у верасні—кастрычніку. Іх можна захоўваць у замарожаным выглядзе, гатаваць варэнне, джэмы, сокі, кампоты... Са свежых пладоў гатуюць абляпіхавы алей. Ён садзейнічае загойванню ран, суцішае боль, выкарыстоўваецца ў якасці прафілактычнага сродку пры прамянёвых і іншых пашкоджаннях скуры, апёках, пролежнях і г. д. Іншымі словамі, абляпіха аблягчае і падаўжае жыццё чалавека. А найлепшы тэрмін для яе пасадкі — лістапад.

Вера Сазонава, г. Мінск

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».