Вы тут

Хатняя энцыклапедыя


Запяканка з гарбуза

Спатрэбіцца: гарбуз — 600 г, тварог (пажадана не кіслы) — 200 г, яйкі — 3 шт., манка — 50 г, цукар — да 100 г (на смак і ў залежнасці ад сорту гарбуза).

Гарбуз можна надзерці на буйной тарцы або парэзаць на невялікія кавалачкі. Кладзём яго у каструлю, наліваем трохі вады, каб гарбуз не падгарэў, і тушым да мяккага стану пад накрыўкай, з гатовай масы робім гарбузовае пюрэ.

Змешваем тварог, яйкі, манку і цукар. Невялікімі порцыямі дадаём у тварожную масу гарачае гарбузовае пюрэ.

Атрыманую масу выліваем у форму (дыяметрам 22 см) і ставім у духоўку пры 200 °С прыкладна на 20—25 хвілін да ўтварэння прыгожага залацістага колеру.

Чакаем, пакуль запяканка астыне, пасля чаго перакладваем на блюда і падаём да стала.


Марынаваная мойва

Спатрэбіцца: мойва — 500 г, вада — 350 мл, соль — 2 ч. л., цукар — 1 ч. л., лаўровы ліст — 3 шт., гваздзіка — 3 шт., чорны перац — 10 гарошын, зерне гарчыцы — 3 ч. л., воцат 9-працэнтны — 3 ч. л.

Прыгатаваць марынад: ваду давесці да кіпення, дадаць усе інгрэдыенты, кіпяціць 5 хвілін, астудзіць да пакаёвай тэмпературы.

Рыбу перабраць, памыць. Перакласці ў глыбокую ёмістасць. Заліць марынадам, накрыць і прыняць у халадзільнік на 12 гадзін. Змяшаць змесціва і прыняць яшчэ на суткі. Праз суткі рыба гатовая.


Тапачкі

Простая ідэя для аматараў вязання

Тапкі вяжуцца на двух прутках, пачынаючы з падэшвы. Пруткі № 4. Памер тапак 23 см па даўжыні. Шчыльнасць вязання: 20 вочак на 20 радоў — узор 10 х 10 см.

Падэшва:

Набраць 26 вочак.

1 рад: вязаць усе вочкі вонкавымі, у пачатку і ў канцы дадаць па адным вочку (28 вочак).

2 рад: усе вонкавыя вочкі.

3—16 рады: паўтор радоў 1 і 2 (42 вочкі).

17 рад: вязаць вонкавымі, у пачатку і ў канцы рада правязаць
2 вочкі разам вонкавым
(40 вочак).

18 рад: усе вонкавыя вочкі.

19—32 рады: паўтор радоў 17 і 18 (26 вочак).

Верх:

33 рад: набраць 8 вочак (вочкі пяткі) і вязаць вонкавымі (34 вочкі).

34 рад: усе вочкі вонкавыя, у канцы дадаць 1 вочка (35 вочак).

35 рад: вонкавыя вочкі.

36—48 рад: паўтор радоў 34 і 35 (42 вочкі).

49 рад: закрыць 24 вочкі, рад скончыць вонкавым (18 вочак).

50 рад: вонкавыя вочкі.

51 рад: адваротныя вочкі.

52—56 рады: паўтор радоў 50 і 51 (18 вочак).

57 рад: набраць 24 вочкі і тыя, што былі вязаць вонкавымі (42 вочкі).

58 рад: вонкавыя вочкі, у канцы правязаць 2 разам вонкавым (41 вочка).

59 рад: вонкавы вочкі.

60—73 рад: паўтор радоў 58 і 59 (34 вочкі).

Сшываем і ўпрыгожваем на свой густ!

Раптам спатрэбіцца:

Аўсяная мука супраць плям на замшы

Сальныя плямы, якія нярэдка з'яўляюцца на абутку з замшу, лёгка выдаляюцца з дапамогай аўсянай мукі. Вазьміце крыху мукі і ўтрыце яе ў пляму, пакінуўшы на паўгадзіны. Потым проста пратрыце кавалачкам тканіны.


Наждачная папера супраць слізгацення

Як толькі купілі туфлі з плоскай падэшвай, натрыце іх наждачнай паперай. Такім чынам атрымліваецца абразіўны пласт, які не дасць вам паслізнуцца і зваліцца.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.