Вы тут

У Брэсцкім раёне паляўнічыя падстрэлілі зубра


Па тэлефоне даверу Брэсцкай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету паступіла паведамленне, што ў лесе каля вёскі Івахновічы Брэсцкага раёна ідзе незаконная паляванне. Відавочца назіраў, як два сабакі гналіся за зубрам, потым пачуў стрэлы…


Недалёка ад гэтых угоддзяў знаходзілася ў рэйдзе група Кобрынскай інспекцыі і супрацоўнік Брэсцкага РАУС. Яны першымі прыбылі на месца.

Знайсці браканьераў у гушчы лесу было няпроста, але іх выдала святло ліхтара. Парушальнікаў заспелі за разборам тушы ляснога волата. Як аказалася, трое паляўнічых у гэты дзень хадзілі на зайца. Пры сабе ў іх былі сезонныя пуцёўкі на пушніну, а ў галаве забітай жывёлы знайшлі картечь. Па ўсёй верагоднасці, забароненыя боепрыпасы апынуліся ў арсенале не выпадкова, а наўмысна, паведамілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Па факце незаконнай здабычы зубра заведзена крымінальная справа. Нанесеная прыродзе шкода ад страты чырвонакніжніка ацэнена ў 58,8 тысячы рублёў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?