Вы тут

ДАІ рэкамендуе падрыхтаваць аўтамабіль да зімы


Учора каля 11 гадзін дня на 176-м кіламетры трасы М10 «Мяжа Расійскай Федэрацыі — Гомель — Кобрын» адбылося дарожна-транспартнае здарэнне, у якім загінулі пяць чалавек. Трагічны інцыдэнт здарыўся за пяць кіламетраў ад населенага пункта Малыя Аўцюкі (Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць). Мікрааўтобус «Фольксваген-Транспарцёр» з пасажырамі выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з малакавозам МАЗ. У выніку пяць пасажыраў VW (усе жанчыны) памерлі на месцы аварыі. Кіроўца быў дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне...


Таксама пяць чалавек пацярпелі ў аварыі з удзелам рэйсавага мікрааўтобуса ў Смаргонскім раёне, паведамілі ў галоўным упраўленні аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама. Мікрааўтобус «Мерседэс» рухаўся па маршруце Смаргонь — Гродна. Каля шасці гадзін раніцы паблізу вёскі Солы з-за моцнага дажджу кіроўца не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго аўтамабіль вылецеў у кювет і перакуліўся на бок. У бальніцу даставілі пяць чалавек. Пасля агляду трох з іх адпусцілі дадому. Двое мужчын шпіталізаваныя...

Так, надвор'е псуецца, дарожныя ўмовы робяцца складанымі, светлавы перыяд — кароткі. І дарэчы, надыходзіць зіма, з усімі вынікаючымі... ДАІ рэкамендуе загадзя паклапаціцца аб падрыхтоўцы свайго аўтамабіля да эксплуатацыі ў зімовы перыяд.

Першае, з чаго варта пачаць, — гэта колы, а менавіта аўтамабільныя шыны. Ад пакрышак, іх якасці і надзейнасці залежыць бяспека руху. Ва ўмовах галалёдзіцы і снежнага накату зімовыя шыны дапамагаюць скараціць тармазны шлях і значна паляпшаюць кіраванне аўтамабілем. Пры нізкіх тэмпературах летняя гума «дубее» і перастае выконваць свае функцыі па забеспячэнні добрага счаплення з дарожным пакрыццём, выкарыстанне такіх шын становіцца небяспечным. І калі пакуль вы яшчэ можаце разважаць, мяняць ці не мяняць гуму, хоць лепш гэта зрабіць цяпер, каб пазбегнуць чэргаў на шынамантажах, то з 1 снежня па 1 сакавіка выкарыстанне зімовых шын становіцца абавязковым патрабаваннем. У гэты перыяд іх адсутнасць будзе пагражаць адміністрацыйным спагнаннем.

Неабходна праверыць агульны стан сістэмы ацяплення: ад яе спраўнасці залежыць магчымасць бесперашкодна назіраць праезную частку і дарожную абстаноўку перад сабой і па баках. Важна праверыць спраўнасць фар і габарытных агнёў. Не будзе лішнім замяніць шклоачышчальнікі, абмывальнік ветравой шыбы неабходна заправіць спецыяльнай незамярзальнай вадкасцю.

Варта і самім перастроіцца на зімовы стыль кіравання. Выбіраць бяспечную хуткасць і дыстанцыю з улікам стану праезнай часткі, адмовіцца ад рызыкоўных манеўраў і бясконцых перастраенняў з шэрагу ў шэраг, пазбягаць рэзкіх тармажэнняў, павысіць пільнасць пры праездзе пешаходных пераходаў. Неабходна абдумваць кожнае сваё дзеянне, кіраваць транспартам спакойна і акуратна.

Пешаходам важна разумець, што на слізкай дарозе ў разы павялічваецца тармазны і прыпыначны шлях любога транспартнага сродку. Пры ўжыванні экстраннага тармажэння аўтамабіль можа сысці ў некіраваны занос. У сувязі з гэтым пешаходам не варта рызыкаваць уласнай бяспекай, неабходна пераходзіць дарогу ва ўстаноўленых месцах і толькі пераканаўшыся, што ўсе аўтамабілі паспелі спыніцца. Ва ўмовах недастатковай бачнасці пазначаць сябе святлоадбівальнымі элементамі, якія дапамагаюць кіроўцу своечасова заўважыць чалавека на дарозе.

Сяргей КУЛАКОЎ, Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Час небяспекі: будзьце пільныя!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».