Вы тут

life :) адкрыў USSD-нумары для дабрачыннай дапамогі


Дзякуючы гэтай паслузе ў абанентаў мабільнага аператара з'явілася магчымасць ўсяго ў два кліка падтрымаць дабрачынныя і валанцёрскія арганізацыі, сацыяльныя платформы.


Пералічыць сродкі на карысць адной з арганізацый, можна двума спосабамі: набраць на сваім тэлефоне * 222 # і абраць са спісу меню нумар арганізацыі, на карысць якой будзе здзейснены плацёж. Ці набраць на сваім смартфоне адзін з адмысловых кароткіх кодаў:

  • Беларускі дзіцячы хоспіс - * 222 * 1 #
  • “БлагоДарим” - * 222 * 2 #
  • “SOS - Дзіцячыя вёскі” -- * 222 * 3 #
  • Магілёўскі дзіцячы хоспіс - * 222 * 4 #
  • Цэнтр дапамогі аўтычным дзецям - * 222 * 6 #
  • “ЮніХелп” - * 222 * 7 #
  • Дабрачынны фонд “Шанс” - * 222 * 8 #
  • Сацыяльна-дабрачынная ўстанова “Центр ПОРА” - * 222 * 11 #
  • Установа “ІмёныМедыя”- * 222 * 12 #
  • Пошукава-выратавальны атрад “Анёл”- * 222 * 13 #
  • Цэнтр дапамогі жыццю - * 222 * 14 #

Пры любым спосабе пералічэння сродкаў сэрвіс прапануе абанентам выбраць суму ахвяравання: 1, 2 ці 5 беларускіх рублёў.

Як падкрэслівае намеснік  генеральнага дырэктара life :) Мурат АЛТУНТАШ, кампанія life :) імкнецца не заставацца ў баку ад сацыяльных праблем: ”Мы ўпэўненыя, што дапамога не бывае маленькай. Таму прадаставілі нашым абанентам магчымасць садзейнічаць дабрачынным арганізацыям і ўсім тым, хто мае ў гэтым патрэбу”.  

Ахвяраваць на дабрачыннасць могуць абаненты ўсіх тарыфных планаў life :) для фізічных асоб, акрамя тарыфу Свабодны life :) USSD-запыты меню * 222 #  не тарыфікуюцца.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».