Вы тут

Пакуль шануюць паэтаў...


У мінскім выдавецтве “Мастацкая літаратура” пры падтрымцы Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы рыхтуецца да друку кніга, прысвечаная народнаму паэту Башкартастана Мустаю Карыму — да 100-годдзя з дня нараджэння


Класіка нацыянальнай літаратуры, пісьменніка-франтавіка добра ведалі ў Савецкім Саюзе. Высокія ўзнагароды, прэміі, званні былі сведчаннем і мастацкіх вартасцяў ягоных твораў. У новую кнігу, дзе будуць прадстаўлены як паэзія Мустая Карыма, так і проза, увойдуць таксама й артыкулы, эсэ, напісаныя пра пісьменніка яго паплечнікамі па літаратурным цаху з розных рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі, з Беларусі ды іншых постсавецкіх дзяржаў.

Башкірская паэтэса Зульфія Хананава, балкарскі мастак слова Саліх Гуртуеў, чачэнскія літаратары Лула Куна, Адам Ахматукаеў, калмыцкія пісьменнікі Эльдар Эльдышаў, Рыма Ханінава, Вера Шуграева — яны й шмат хто яшчэ з’яўляюцца аўтарамі кнігі-рэквіема, кнігі, якая шмат новых штрыхоў дадае ў вядомы вобраз Мустая Карыма як паэта-інтэрнацыяналіста. Некалі ў гутарцы з чувашскім літаратарам Валеры Тургаем класік башкірскай літаратуры заўважыў: “Любы народ захоўвае сваю жыццестойкасць і нацыянальны гонар, пакуль шануе сваіх паэтаў і прыслухоўваецца да іх галасоў...”. І яшчэ з тае размовы: “... жадаю творчай дружбы, справядлівага прызнання творчасці кожнага. Любая літаратура ствараецца не аднымі вялікімі. У творчым працэсе ўдзельнічаюць творцы рознай ступені таленту. І тут недаацэнка настолькі шкодная, як і пераацэнка. У вясеннім лесе спяваюць не толькі праслаўленыя салаўі, але ж таксама іншыя птушкі...”

Варта нагадаць, што ў розныя дзесяцігоддзі вершы Мустая Карыма на беларускую мову пераўвасаблялі Сцяпан Гаўрусёў, Іван Калеснік, Валянцін Лукша. З башкірскім паэтам былі знаёмыя Сяргей Грахоўскі, Аркадзь Куляшоў, Еўдакія Лось ды іншыя беларускія мастакі слова.

Сяргей Шычко

Мустай Карым (1919—2005) — башкірскі савецкі паэт, празаік і драматург. Апублікаваў больш за сто паэтычных і празаічных кніг, звыш дзесяці драматычных твораў, перакладзеных на розныя мовы свету. Яму належаць вядомыя радкі “Не русский я, но россиянин”. У 2019 годзе будзе святкавацца 100-годдзе з дня нараджэння пісьменніка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».