Вы тут

У ГЗЦ Беларусі агледзяць усе гіпсакардонныя канструкцыі вялікай плошчы


Адпаведнае рашэнне прынята Камісіяй па надзвычайных сітуацыях пры Савеце Міністраў у мэтах папярэджання магчымых надзвычайных сітуацый на аб'ектах, аналагічных ГЗЦ «Арэна-Сіці».


Па рашэнні Камісіі мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы павінны да 19 лістапада скласці пералік гандлёва-забаўляльных цэнтраў і іншых аб'ектаў з масавым знаходжаннем людзей, у якіх зманціраваны падвесныя гіпса-кардонныя столі вялікіх плошчаў. Да 19 снежня будзе забяспечана правядзенне візуальных аглядаў і, пры неабходнасці, дадатковых мерапрыемстваў па абследаванню стану падвесных сістэм і столяў на ўказаных аб'ектах. Вынікі праведзенай работы будуць абагульнены Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях.

Нагадаем, 12 лістапада ў ГЗЦ ​​"Арэна-сіці" адбылося абвальванне падвеснай столі. У цяперашні час праца большай частцы цэнтра прыпыненая, пасля правядзення экспертызы гіпсакардонных канструкцый па ўсім будынку будзе разглядацца пытанне аб аднаўленні работы ў штатным рэжыме.

mchs.gov.by

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.