Вы тут

Польская тэнісістка Агнэшка Радваньска завяршыла кар'еру


Экс другая ракетка свету, польская тэнісістка Агнешка Радваньска, абвясціла аб сыходзе з прафесійнага тэніса.


Фота: wikimedia.org

«Я хацела б падзяліцца з вамі адным з самых важных рашэнняў у маім жыцці. Сёння, пасля 13 гадоў удзелу ў тэнісных турнірах, я вырашыла скончыць кар'еру. Гэта было нялёгка. Я рада, што ў мяне так шмат важных успамінаў, у тым ліку 20 тытулаў турніраў WTA, чэмпіянат WTA ў Сінгапуры, фінал Уімблдона і многія іншыя.

На жаль, я больш не магу трэніравацца і гуляць так, як я прывыкла, у апошні час маё цела не апраўдвае маіх чаканняў. Прымаючы пад увагу маё здароўе і цяжар прафесійнага тэніса, я павінна прызнаць, я больш не магу адпавядаць неабходным кандыцыям», - прыводзіць словы Радваньскай прэс-служба WTA.

Радваньска была першай польскай тэнісісткай, якая дайшла да фіналу турніру «Вялікага шлема» ў адкрытай эры, і першай, якая выйграла фіналы WTA.

championat.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».