Вы тут

Праэкзаменаваць свае гістарычныя веды запрашаюць 17 лістапада ў БДУ


Міжнародная адукацыйная акцыя “Гістарычны Maximum” упершыню адбудзецца ў Белдзяржуніверсітэце 17 лістапада. Пляцоўкай для яе правядзення стане гістарычны факультэт БДУ (вул. Чырвонаармейская, 6), дзе кожны ахвотны ў зручны для яго час з 12.00 да 19.30 зможа праверыць свае веды ў гістарычнай галіне.


Удзельнікам будзе прапанавана выканаць тэставыя заданні па сусветнай і расійскай гісторыі. Усіх падзеляць на тры катэгорыі: “пачатковец”, “аматар” і  “гісторык”. Кожны выбірае пэўны тып пытанняў, зыходзячы з узроўню сваёй падрыхтоўкі. Студэнты і выпускнікі гістарычных факультэтаў могуць удзельнічаць выключна ў катэгорыі “гісторык”.

На выкананне заданняў адводзіцца 30 хвілін. Максімальна можна будзе набраць 70 балаў. Тэсты былі складзеныя супрацоўнікамі Інстытута гісторыі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Удзельнічаць у акцыі можна як індывідуальна, так і ў складзе каманды па 2-4 чалавека. Рэгістрацыя ажыццяўляецца на сайце праекта http://historymax.ru/testirovanie/ да 17 лістапада ўключна.

Імёны пераможцаў назавуць 18 лістапада. Кожнага з іх узнагародзяць памятнымі падарункамі. Арганізатарам акцыі выступіў гістарычны факультэт БДУ пры падтрымцы Інстытута гісторыі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Даведка:

Адукацыйная акцыя “Гістарычны Maximum” упершыню прайшла ў 2016 годзе ў Санкт-Пецярбургу. На наступны год мерапрыемства было арганізавана таксама ў Москве. Сёлета да праекта далучацца жыхары Мінска, Ніжняга Ноўгарада, Вялікага Ноўгарада, Краснаярска, Калінінграда і горада Тарту (Эстонія).

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.