Вы тут

Жыхар Лунінецкага раёна падазраецца ў дамаганні да дачкі


У Лунінецкім раёне мясцовы жыхар падазраецца ў здзяйсненні дзеянняў сексуальнага характару ў дачыненні да сваёй непаўналетняй дачкі, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.


Пра тое, што 37-гадовы мужчына прыстае да дачкі, праваахоўнікам паведаміла ягоная жонка - жыхарка адной з вёсак. Лунінецкі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па ч.2 арт.168 (палавыя зносіны і іншыя дзеянні сексуальнага характару з асобай, якая не дасягнула 16 гадоў) Крымінальнага кодэкса. Фігурант заключаны пад варту.

"Следчымі праводзяцца неабходныя следчыя і працэсуальныя дзеянні, накіраваныя на ўсталяванне абставінаў таго, што адбылося. Прызначаны шэраг экспертных даследаванняў", - адзначыў Дзмітрый Іванюк.

Вядома, што ў сям'і выхоўваецца яшчэ адна дзяўчынка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».