Вы тут

Белстат распавёў, што больш за ўсё патаннела і падаражэла ў кастрычніку


Белстат распавёў, што больш за ўсё патаннела і падаражэла ў кастрычніку, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на дадзеныя камітэта.


Сярод прадуктаў харчавання прыкметней за ўсё патаннелі бананы (на 13,78%), яблыкі (на 13,2%) і цытрусавыя (на 12,2%). На 9,42% танней сталі буракі, на 5,7% - морква. У сярэднім жа садавіна патаннела на 7,08%, гародніна падаражэла на 19,31%.

Лідэры ў рэйтынгу тавараў, што падаражэлі - свежыя агуркі (83,02%), свежыя памідоры (51,39%), вінаград (19,27%), салодкі перац (16,95%). Сталі даражэй прасяная і грачаная крупы - на 7,43% і 4,68% адпаведна. Яйка курынае падаражэла на 5,86%. З мясных прадуктаў найбольш прыкметны рост адзначаны на рагу з свініны (7,86%), а таксама фарш (3,58%).

Адзенне падаражэла на 0,47%, абутак стала танней на 3,89%. Мэбля дадала ў кошце на 0,98%, медыкаменты - на 0,028%.

Што тычыцца паслуг, то ў сярэднім яны патаннелі на 0,28%. У прыватнасці, гарачае водазабеспячэнне - на 5,04%, паслугі чыгуначнага транспарту ў міжнародных зносінах - на 5,77%, паслугі паветранага транспарту - на 4,6%.

Тытунёвыя вырабы сталі даражэй на 0,21%, алкагольныя напоі - на 0,75%.

Бензін і іншыя віды паліва выраслі ў цане на 2,6%.

Інфляцыя ў Беларусі ў кастрычніку склала 0,5%.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.