Вы тут

У Маладзечанскім раёне пройдуць маштабныя вучэнні


16 лістапада тут адбудзецца трэніроўка Мінскай абласной падсістэмы Дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, паведамілі ў МНС.


Падчас яе спецыялісты розных узроўняў, а таксама арганізацый і прадпрыемстваў правераць сваю гатоўнасць дзейнічаць пры пагаршэнні ўмоў надвор’я, аварый (інцыдэнтаў) на сетках і аб’ектах жыццязабеспячэння насельніцтва ў асенне-зімовы перыяд.

Асноўныя мэты вучэнняў — ацэнка рэальнасці планаў і мерапрыемстваў па абароне насельніцтва і тэрыторый на выпадак узнікнення надзвычайных сітуацый, удасканальванне работы сітуацыйных штабоў вобласці, гатоўнасць кіраўніцкіх рашэнняў і іх інфармацыйнай падтрымцы.

Усе ўводныя, запланаваныя падчас трэніроўкі, заснаваны на рэальных падзеях. Гэта характэрны для зімовага сезона цыклон, які, па легендзе, пацягнуў узмацненне шквалістага ветру да 25 метраў у секунду. Сітуацыя ўскладняецца ападкамі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу, паніжэннем тэмпературы паветра да мінус 15 градусаў. ацэньваць дзеянні ўдзельнікаў будзе рэспубліканскі штаб. Таксама запланавана праверка жыхароў раёна пры дапамозе sms. МНС просіць аднесціся з разуменнем да неабходнасці падобнай трэніроўкі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.