Вы тут

Работнік прадпрыемства ў сталіцы краў у сваіх калег грошы і маёмасць


Гэтым, як высветлілася, грашыў 19-гадовы жыхар Мінска.


Падчас праверкі міліцыянеры ўстанавілі, што ў лютым малады чалавек, навучэнец на той час аднаго са сталічных каледжаў, праходзіў практыку на прадпрыемстве. Пасля яе заканчэння яго прынялі на работу наладчыкам тэхналагічнага абсталявання. І вось з ліпеня работнікі гэтага прадпрыемства пачалі звяртацца ў праваахоўныя органы з заявам аб знікненні ў іх грошай і маёмасці.

Міліцыянеры высветлілі, што да крадзяжоў датычны малады супрацоўнік. У мужчынскай і жаночай распранальнях, гардэробе ён “правяраў” змесціва кішэняў куртак, сумак, заплечнікаў. На скрадзеныя грошы зламыснік рабіў стаўкі ў букмекерскай канторы, а скрадзеную маёмасць здаваў у ламбард. Агульная сума нанесенага ўрону склала каля тысячы рублёў, паведамілі ў Кастрычніцкім РУУС г. Мінска.

У адносінах да хлопца заведзена некалькі крымінальных спраў — за крадзеж і за крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі. Фігурант можа атрымаць да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.