Вы тут

У Крычаве рабочаму завода адарвала частку рукі


Рабочы аднаго з заводаў Крычава траўміраваў руку пад прэсам станка. Следчыя праводзяць праверку, паведамілі БЕЛТА ў Следчым камітэце.


Здарэнне адбылося 13 лістапада. Паводле даных следства, 52-гадовы рабочы выконваў фармоўку вырабаў. У нейкі момант яго рука трапіла пад прэс станка, у выніку чаго адбылася траўматычная ампутацыя ніжняй траціны пляча. Мужчына быў шпіталізаваны.

Следчыя забралі дакументацыю па тэхніцы бяспекі і ахове працы. Праца станка прыпыненая да высвятлення ўсіх абставінаў здарэння. Прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Па выніках праверкі таму, што адбылося, будзе дадзена прававая ацэнка.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».