Вы тут

Жанчына, забітая ў Лёзненскім раёне, была жывая падчас пахавання


Следчыя высветлілі новыя абставіны забойства 28-гадовай жыхаркі Віцебска ў Лёзненскім раёне, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Аксана Лазько.


Як паказала судова-медыцынская экспертыза, жанчына была жывая ў момант пахавання. Забойства адбылося 18 верасня ў прамежак часу з 16.30 па 20.30.

У верасні ў міліцыю звярнулася 24-гадовая жанчына і паведаміла, што ў дачыненні да яе знаёмай здзейсненыя супрацьпраўныя дзеянні. У ходзе праверкі гэтай інфармацыі на тэрыторыі Лёзненскага раёна ў лясным масіве было выяўлена закапанае ў зямлю цела жанчыны. Высветлілася, што напярэдадні трагедыі загінулая адпачывала па месцы жыхарства ў кампаніі знаёмых. Пасля застолля яна разам з мужчынам і жанчынай з той жа кампаніі паехала ў лес. Тут ёй нанеслі некалькі удараў і пахавалі.

На дадзены момант 21-гадоваму мужчыну i 24-гадовай жанчыне выстаўлена абвінавачанне на падставе ч.2 арт.139 КК (забойства, здзейсненае пры абцяжваючых абставінах). Яны змешчаны пад варту. У дачыненні да абвінавачаных прызначаныя комплексныя псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы.

У ходзе следства пацвердзіўся намер абвінавачанага здаваць кватэру загінулай унаём. На адным з інтэрнэт-рэсурсаў была аб'ява, якую той паспеў размясціць пасля злачынства. Пры праверцы паказанняў на месцы канфіскавана прылада злачынства. Расследаванне працягваецца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?