Вы тут

21 лістапада ў Мінску фінішуе рэспубліканскі конкурсу БРСМ “Студэнт года”


Удзельнікі папулярнага студэнцкага праекта сустрэнуцца ў Мінску яшчэ 18 лістапада.


Іх апроч шматлікіх рэпетыцый чакае насычаная праграма, якая ўключае сацыяльныя дабрачынныя акцыі: “Творчая праграма для ветэранаў вайны і працы “Восеньскае танга” ў Рэспубліанскім інтэрнаце ветэранаў вайны і працы ў Ждановічах, “Прыстроім у добрыя рукі” ў Музеі ката ў сталіцы, а таксама майстар-клас па прамоўніцкаму майстэрству ад вядомага тэлевядучага, экскурсія ў Нацыянальны гістарычны музей і інш.

Сам фінал VІІІ Рэспубліканскага конкурсу БРСМ “Студэнт года” пройдзе ў Мінскім гарадскім палацы культуры пад слоганам “Час дзейнічаць!” На сцэне сустрэнуцца дзевяць найлепшых у вучобе, навуцы, спорце, творчасці студэнтаў з розных рэгіёнаў краіны. Нагадаем, З 5 па 9 лістапада ва ўсіх абласных цэнтрах і сталіцы прайшлі абласныя і сталічны этапы конкурсу.

Гледачоў і журы чакае студэнцкая прэзентацыя ўдзельніка “Будзем знаёмыя”, а таксама конкурсы: прамоўніцкага майстэрства “#УПрафесіі”, інтэлектуальны, творчы “Мая малая радзіма”, у якім кожны выступоўца раскажа пра сябе, свае мэты і мары, будучую прафесію. Завочна інтэрнэт-карыстальнікі вызначаць пераможцу ў намінацыі “Студэнт года ONLINE” (конкурс відэаролікаў “Я — студэнт!”).

Сяргей РАСОЛЬКА  

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?