Вы тут

Ад зямлі да Неба


Далучэнне да таямніцаў іканапісі для мастака Васіля Бірука пачалося з прапановы землякоў: распісаць іканастас храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў роднай яго палескай вёсцы Кароцічы.


Васіль Бірук на вернісажы

У экспазіцыі персанальнай выставы Васіля Бірука “...І табе славу ўзносім”, што дэманстравалася нядаўна ў мінскай мастацкай галерэі “Універсітэт культуры”, прадстаўлены былі розныя працы: ад разьбы па дрэве да іканапісу. Што ж, чалавек таленавіты — таленавіты ва ўсім. А карані майстэрства ў Васіля Антонавіча — з палескай глыбінкі: ён нарадзіўся ў 1953 годзе ў вёсцы Кароцічы Столінскага раёна Брэстчыны. Вучыўся ж у Цвярскім мастацкім вучылішчы імя А. Венецыянава. Пасля пераехаў жыць у Мінск, дзе і ажаніўся. Маляваннем, казаў на вернісажы, захапляўся з дзяцінства. Прыход жа ягоны ў іканапіс пачаўся з прапановы: распісаць іканастас храма ў роднай вёсцы. Пазней ён займаўся афармленнем храма Успення Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Хатынічы Ганцавіцкага раёна — таксама на Брэстчыне. Да таго ж мастак піша яшчэ й вершы!

Іван Іванаў

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.