Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«Жоўтае вока тыгра»

АНТ, з 19 лістапада

Не паспеў скончыцца крымінальны серыял «Мажор», як акцёр Павел Прылучны вяртаецца на экраны, і зноў у вострасюжэтным дэтэктыве. На гэты раз гісторыя пачынаецца ў 1988-м, калі на школьным выпускным у Калінінградзе чацвёра сяброў мараць звязаць будучыню з бурштынам. Аднак застацца чалавекам здолеў у выніку толькі адзін з іх, і цяпер яму, маладому следчаму, давядзецца парваць злачынную сетку ў бурштынавым бізнесе.

«Жывёла»

Кінакамедыя, 21—24 лістапада

Аднойчы работнік паліцэйскага ўчастка Марвін трапіў у аўтааварыю і ледзь не адправіўся на той свет. Але доктар Уайлдар выратаваў свайго пацыента, замяніўшы пашкоджаныя ўнутраныя органы на іншыя, узятыя ад розных жывёл. Дзякуючы гэтаму Марвін не толькі выжыў, але і набыў сілу і вынослівасць сваіх донараў. Праўда, не абышлося без непрадбачаных акалічнасцяў: галоўны герой «атрымаў у спадчыну» таксама жывёльныя інстынкты...

«Да мяне, Мухтар!»

«Беларусь 3», 24 лістапада

Лейтэнант міліцыі Глазычаў (адна з некамедыйных роляў Юрыя Нікуліна) вызваліў з вагона цягніка сабаку, якога пакінула там гаспадыня, выкупіў яго і перакваліфікаваў у службовага. Верны памочнік дапамог раскрыць шмат бытавых злачынстваў, вярнуць дзяржаве звыш трох мільёнаў савецкіх рублёў і нават выратаваў свайго правадніка ад бандыцкай кулі, але сам быў спісаны са службы. Лейтэнанту давялося прыкласці шмат намаганняў, каб абараніць свайго сябра — уласна, пра гэта сапраўднае сяброўства чалавека з сабакам і расказвае кіно.

«Мапеты»

«Беларусь 2», 24 лістапада

У вашым дзяцінстве былі жабка Керміт, свінка Міс Пігі, невядомай пароды істота Гонза і іх шматлікія сябры, жывыя лялькі-мапеты, з праграмы «Вуліца Сезам»? Тады вам дакладна будзе не ўсё адно, што з імі здарылася. Студыя, дзе раней здымалася Мапет-шоу, даўно закрылася і наогул можа быць знішчана, бо заможны бізнесмен мяркуе знайсці на гэтым участку залежы нафты. Адзінае выйсце — зноў сабраць каманду мапетаў і адрадзіць шоу.

«Паляванне на піранню»

8 канал, 24 лістапада

Брутальны інструктар падраздзялення «Пірання» спецназа ВМФ у кампаніі абаяльнай жанчыны — ваеннага хіміка накіроўваюцца ў Сібір, каб знайсці сакрэтную лабараторыю, што затанула ў возеры шмат гадоў таму, і знішчыць хімічную зброю са здзеклівай назвай «Радасць жыцця». Аднак падчас аперацыі героі трапляюць у палон мясцовай бандыцкай хеўры, кіраўнік якой забаўляецца паляваннем на людзей... Дарэчы, ці ведалі вы, што ў фільме выкарыстана музыка беларускіх гуртоў ТТ-34 і «Без білета»?

Загаловак у газеце: Чым лепей пазнаю людзей...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».