Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Не акцэнтуйце сваю ўвагу на дробязях, а засяродзьцеся на самым галоўным. Вы зараз таварыскія і лёгкія на ўздым. Будзе шмат сустрэч з сябрамі і знаёмымі, запланаваных і незапланаваных. Паспрабуйце, нягледзячы на аптымістычны настрой, рэальна ацаніць сілы і не перагружаць сябе лішнімі клопатамі. І не варта шукаць у працы суцяшэнне ад праблем у асабістым жыцці.

ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні вы можаце быць асабліва летуценныя. Усё б нічога, але мары вашы будуць мець не самую практычную скіраванасць, некаторыя наогул могуць аказацца вельмі дзіўнымі. Ці варта іх ажыццяўляць? Падзеі, якія адбудуцца ў сярэдзіне тыдня, могуць пазбавіць вас ад парачкі застарэлых комплексаў. У канцы тыдня магчымыя прыгоды, якія, зрэшты, не тояць у сабе асаблівай небяспекі.

БЛІЗНЯТЫ. Вы, падобна, цяпер трохі хвалюецеся, але не варта дазваляць эмоцыям атрымаць перамогу, дакажыце, хто сапраўдны гаспадар становішча. Здолееце зрабіць правільны выбар і адчуць спакой і гармонію. Зоркі прадказваюць шлюб і прыбаўленне ў сямействе.

РАК. На гэтым тыдні давядзецца адстойваць свае інтарэсы, а гэта часам вельмі няпроста. У панядзелак з'явяцца новыя дзелавыя партнёры, будзьце з імі сумленнымі і непрадузятымі. У чацвер сваякам можа спатрэбіцца дапамога. У пятніцу пастарайцеся кантраляваць сітуацыю і дзейнічаць разумна. У суботу не сядзіце дома, ідэальны варыянт — правесці гэты дзень у гасцях, адправіцца на прагулку або ў кіно.

ЛЕЎ. Тыдзень прынясе новыя мэты і жыццёвыя ўстаноўкі. Старайцеся не марнаваць каштоўны час. Усё задуманае здзейсніцца, калі вы спакойна і сумленна будзеце рабіць сваю справу. Не варта пачынаць новыя праекты ў панядзелак. Не ганіцеся за двума зайцамі. Паспрабуйце стварыць камфортную абстаноўку дома, не варта высвятляць адносіны з блізкімі.

ДЗЕВА. Працы будзе шмат, прычым самай разнастайнай, таму адна з важных задач тыдня — выбраць першачарговыя справы і тое, што можна адкласці. Неабходна навучыцца адстойваць свае інтарэсы. У сераду сябры змогуць дапамагчы ў важнай справе. У чацвер старайцеся не прымаць паспешлівых рашэнняў: спачатку ўсё добра прадумайце. У суботу будуць паспяховымі паездкі і падарожжы.

ШАЛІ. Пажадана не ўпадаць у роспач і не шкадаваць сябе. Шукайце ва ўсім пазітыў. Магчыма, будзе мяняцца ваш погляд на пэўныя матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці. І гэта можа станоўча адбіцца на вашым лёсе. У калектыў, дзе вы працуеце, могуць прыйсці энергічныя людзі. Ёсць шанц сумеснымі намаганнямі шмат чаго дабіцца. Частка планаў адносна гэтага тыдня можа быць парушаная неспадзяванымі акалічнасцямі. Не хвалюйцеся, будзе выдатная магчымасць рэалізаваць свае задумы трохі пазней.

СКАРПІЁН. На гэтым тыдні скрытыя праблемы стануць відавочнымі, а значыць, іх тэрмінова трэба вырашаць. Тым самым вы пазбавіце сябе ад сур'ёзных цяжкасцяў у будучыні. Зразумееце, што ў цэлым усё складваецца добра. З'явіцца энергія і жаданне працаваць, кахаць, ствараць. У пятніцу вас чакае прыемная сустрэча. Нядзеля — добры дзень для сяброўскіх зносін.

СТРАЛЕЦ. Надыходзіць досыць добры перыяд, але памятайце, што канкурэнты не дрэмлюць. Не варта дэманстраваць усім і кожнаму свае слабыя і ўразлівыя месцы. Рашучасць — гэта выдатна, але ўсё ж часам лепш стрымаць свае парывы. Важна з розумам размеркаваць сілы, накіраваць іх на здабыццё душэўнай раўнавагі. Давярайце інтуіцыі. У суботу можаце парадаваць сябе і навакольных цікавымі ідэямі і нечаканымі рашэннямі.

КАЗЯРОГ. У пачатку тыдня магчыма парушэнне абавязацельстваў з боку партнёраў і, як вынік, канфлікт. Не варта яго развіваць. Дзеля чаго лішні раз паказваць людзям, што яны перад вамі вінаватыя? Атрымаецца ўсё ўладзіць. У сераду магчымы ўскладненні ва ўзаемаадносінах з кіраўніцтвам. Выкрываючы недахопы іншых людзей, памятайце і пра ўласную недасканаласць. Не забывайце, што крытыка павінна быць канструктыўнай.

ВАДАЛІЎ. Можаце быць усур'ёз загружаныя працай, давядзецца ўнікаць у мноства разнастайных пытанняў і прымаць адказныя рашэнні ў самых розных галінах. Затое ўмацуеце свой аўтарытэт. Надыходзіць час перагляду каштоўнасцяў. Пачніце з сябе — вось каго вы відавочна недаацэньвалі. Спатрэбіцца праявіць настойлівасць і ўпэўненасць, выдаткаваць нямала сіл на перакананне калег у сваёй праваце.

РЫБЫ. Перш чым прыняць прапанову, неабходна ўсё прадумаць. Важна ўбачыць сутнасць за прыгожай упакоўкай. У аўторак паспрабуйце не ўлазіць у канфлікты на працы, без вас разбяруцца. У пятніцу сітуацыя, відаць, кардынальна зменіцца, у гэты дзень давядзецца прыняць сур'ёзнае рашэнне, ад якога могуць залежаць вашы перспектывы на найбліжэйшую будучыню. Сумневы ва ўласных сілах знікнуць, а гэта будзе садзейнічаць павышэнню працаздольнасці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?