Вы тут

Спачатку снег, а потым холад


На гэтым тыдні галоўнай сінаптычнай падзеяй ва ўсходніх рэгіёнах краіны стала ўтварэнне снежнага покрыва. На раніцу 15 лістапада вышыня снегу па ўсходняй палове краіны складала ад 1 да 11 сантыметраў, а месцамі дасягала 15—18 сантыметраў. Максімальныя ападкі — у раёне метэастанцыі Лепель, дзе вышыня снежнага покрыва дасягала 21 сантыметра. Дажджы і мокры снег будуць працягвацца і ў выхадныя, паведамілі «Звяздзе» спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння і заўтра наша краіна апынецца пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску, сфарміраванай у халоднай паветранай масе. Нават днём будзе трымацца невялікі мінус, таму снег, які выпаў, хутка не растане. Пры павышаным фоне атмасфернага ціску ў пятніцу і суботу ападкаў па краіне не чакаецца, толькі ў суботу раніцай і днём у асобных раёнах Віцебскай вобласці пройдуць кароткачасовыя снегапады і дажджы. У асобных раёнах краіны чакаюцца туман, слабы галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца, вецер няўстойлівы слабы.

Пад раніцу ў суботу, па даных сіноптыкаў, будзе мінус 2—9 градусаў, у асобных раёнах, у асноўным па паўднёвым усходзе краіны, ад мінус 10 да мінус 13 градусаў. Днём тэмпература паветра пачне падымацца, да сярэдзіны дня ўжо будзе ад мінус 3 градусаў да 4 цяпла. У нядзелю атмасферны ціск пачне падаць і ўмовы надвор'я будуць фарміраваць атмасферныя франты. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца дождж, месцамі з мокрым снегам. Уначы і раніцай месцамі слабы туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 3 градусаў, па паўднёвым усходзе падмарозіць да мінус 5—8 градусаў. Удзень усталюецца выключна сырое надвор'е, калі будзе ад мінус 1 градуса да 6 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».