Вы тут

Стартуюць міжрэгіянальныя этапы конкурсу БРСМ "100 ідэй для Беларусі"


Эстафету пачынае Брэсцкая вобласць. Першы міжрэгіянальны тур пройдзе ў абласным цэнтры на базе Брэсцкага навукова-тэхналагічнага парку 20 лістапада.


Падчас яго чакаецца прэзентацыя больш за 20 праектаў. Іх прадставяць удзельнікі конкурсу з Брэста, а таксама з Кобрынскага, Камянецкага, Пружанскага,Жабінкаўскага, Маларыцкага і Брэсцкага раёнаў. Апроч таго, на выставе будуць прадстаўлены распрацоўкі маладых вынаходнікаў, якія закранаюць розныя сферы жыцця грамадства. Адбудзецца таксама стартап-мерапрыемства, на якім спецыялісты дадуць рэкамендацыі па далейшаму прасоўванню і развіццю ідэй.

  • 22 лістапада міжрэгіянальны этап маладзёжнага конкурсу “100 ідэй для Беларусі” адбудзецца ў Пінску на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. На ім таксама будзе прадстаўлена каля 20 праектаў ад аўтараў з Пінскага, Драгічынскага, Іванаўскага, Лунінецкага, Столінскага раёнаў і самога Пінска.
  • 23 лістапада да адборачных тураў далучацца Баранавічы. Ва ўніверсітэце сустрэнуцца маладыя вынаходнікі з горада, а таксама Баранавіцкага, Бярозаўскага, Ганцавіцкага, Івацэвіцкага і Ляхавіцкага раёнаў.
  • Лепшыя маладзёжныя праекты з ліку пераможцаў занальных этапаў прымуць удзел у абласной выставе-прэзентацыі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».