Вы тут

Беларускія электравеласіпеды і скутары паступяць у продаж у красавіку


Беларускія электравеласіпеды і электраскутары паступяць у продаж у красавіку 2019 года, паведаміў БЕЛТА генеральны дырэктар ААТ "Прыборабудаўнічы завод "Аптрон" Нацыянальнай акадэміі навук Мікалай Янкевіч.


"Мы правядзем выпрабаванні нашай лінейкі малога электратранспарту, пройдзем сертыфікацыю. Плануем, што нашы вырабы паступіць у продаж у красавіку. У прыватнасці, у гандлёвых сетках з'явяцца электравеласіпеды, у тым ліку трохколавыя з электронным дыферэнцыялам, электроскутары, а таксама матор-колы - камплекты для пераабсталявання ровараў у электравеласіпеды", - сказаў Мікалай Янкевіч.

На заводзе "Аптрон" была праведзена мадэрнізацыя матор-колы для лёгкіх транспартных сродкаў, распрацаваны новы блок кіравання і праграмнае забеспячэнне. Менавіта на базе гэтай матор-колы і распрацоўваецца айчынны індывідуальны электратранспарт: электравеласіпеды, электраскутары, электрасамакаты, электраматацыклы, электраквадрацыклы. Пасля таго, як вырабы пройдуць выпрабаванні і сертыфікацыю, плануецца пачаць іх серыйную вытворчасць і продаж.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».