У Беларусі ўдакладнены парадак зносу невыкарыстоўваемых аб'ектаў нерухомай маёмасці. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 31 кастрычніка 2018 года нумар 785, якая ўступіць у сілу з 31 студзеня 2019 года, паведаміў ў прэс-цэнтры БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення горадабудаўніцтва, праектнай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Арцём Юшкевіч.
"Раней не быў урэгуляваны парадак зносу аб'екта. Было незразумела, якія для гэтага патрэбны дакументы. Пастановай гэтыя дакументы ўрэгуляваны ў поўным аб'ёме. Пазначана, што неабходна звяртацца ў выканкам, атрымліваць рашэнне, у якім будуць прапісваць патрабаванні па адключэнні гэтага будынка ад аб'ектаў інфраструктуры", - адзначыў Арцём Юшкевіч.
Прадугледжана ўзгадненне выканкамам парадку, спосабу зносу аб'екта, парадку абыходжання з матэрыяламі і адходамі, якія пры гэтым утвараюцца, а таксама спосабу аднаўлення ўрадлівасці зямель і ўключэння іх у гаспадарчы абарот. "Пастанова канкрэтызавала парадак правядзення гэтай работы. Пры звароце ў выканкам суб'ект гаспадарання прыкладае да заявы свае прапановы аб тым, што рабіць з матэрыяламі, якія ўтвараюцца пры зносе. На наш погляд, істотна спрасціліся пытанні зносу невыкарыстоўваемых аб'ектаў", - дадаў Арцём Юшкевіч.
Шчырая гутарка з валанцёрам пошукавага руху Беларусі.
Да канца 1950-х тэма Мінскага падполля была пад забаронай.
У ліпені, як і належыць экватару года, прагназуецца самы цёплы перыяд сезона.
Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.