Вы тут

Танк па эскізах Леанарда Да Вінчы стварылі на "Беларусьфільме"


Танк па эскізах італьянскага мастака эпохі Адраджэння Леанарда да Вінчы стварылі на Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кінастудыі.


Малюнак: wikipedia.org

На "Беларусьфільме" фарміруюцца экспазіцыйныя зоны. Ужо ў пачатку наступнага года іх змогуць паказаць першым гасцям. Генеральны дырэктар кінастудыі Уладзімір Карачэўскі адзначыў, што на студыі рэгулярна арганізуюць экскурсіі для жадаючых. "У далейшым экспазіцыйныя зоны будуць пашырацца і напаўняцца дэкарацыямі, касцюмамі, машынамі, якія ствараюцца для карцін. Яны стануць пляцоўкамі для фотасесій і інтэрактыву. Зойме ў экспазіцыйнай зоне месца і танк па эскізах Леанарда Да Вінчы, які вырабілі на кінастудыі для здымак фільма "Авантуры Пранціша Вырвіча" паводле рамана Людмілы Рублеўскай", - сказаў Уладзімір Карачэўскі.

Здымачны перыяд у павільёнах пачнецца ў студзені 2019 года. Пасля завяршэння работы над фільмам паводле твора сучаснай беларускай пісьменніцы машына папоўніць экспазіцыю кінастудыі і будзе аб'ектам увагі турыстаў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.