Вы тут

Лукашэнка сустрэўся з экс-прэзідэнтам Латвіі Гунтысам Улманісам


Экс-прэзідэнт Латвіі адзначыў, што прыйшоў на сустрэчу з вялікім жаданнем, як да блізкага чалавека. Ён нагадаў Аляксандру Лукашэнку аб іх сустрэчах у Літве, Польшчы, на розных мерапрыемствах. "Добра, што ёсць, што ўспомніць", — сказаў беларускі лідар.


Гунтыс Улманіс заявіў, што яму ніхто ніколі не сапсуе тыя сардэчныя ўзаемаадносіны з Прэзідэнтам Беларусі, якія былі і ёсць. Ён падзякаваў кіраўніку дзяржавы за магчымасць сустрэцца.

"Я вось вольны чалавек, а вы ж..." — сказаў экс-прэзідэнт Латвіі.

"Я таксама вольны чалавек, нягледзячы на пасаду", — з усмешкай заявіў Прэзідэнт.

Яшчэ Гунтыс Улманіс падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за магчымасць паглядзець яго дом, даведацца людзей, а таксама нагадаў, што чакае беларускага лідара ў Рызе.

"З міністрам замежных спраў мы ўчора таксама казалі, што ў Рызе вы павінны пабываць", — адзначыў былы прэзідэнт.

"Абавязаны", — канстатаваў беларускі лідар.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.