Вы тут

У Мінску пакажуць мультфільм "Цудоўны містар Фокс" на беларускай мове


У рамках праекта "Беларускія ўікэнды" ў мінскі кінапракат упершыню выходзіць мультфільм рэжысёра Уэса Андэрсана "Цудоўны містар Фокс", паведамілі агенцтву "Мінск-Навіны" арганізатары.


Убачыць яго можна з 22 па 25 лістапада. Прыбытак з паказу арганізатары пералічаць Цэнтру дапамогі дзікім жывёлам і птушкам "Сірын". Пераклад і агучка стужкі на беларускай мове выкананы камандай "Кінаконг".

У 2010 годзе мультфільм "Цудоўны містар Фокс" быў намінаваны на "Оскар" за лепшы саўндтрэк і лепшы анімацыйны фільм.

- Прыгодніцкі мультфільм "Цудоўны містар Фокс" - сапраўдны твор мастацтва. Ён створаны ўручную і падымае зусім не дзіцячыя пытанні. У ім усё як у жыцці: і праблемы стылізаваных герояў, кожны з якіх вельмі рэалістычна паказвае звычкі, і рысы персанажаў, знаёмых нам у рэальным жыцці. Нестандартны погляд на штодзённасць рэжысёра Уэса Андэрсана асабліва прыкметны ў мультфільме "Цудоўны містар Фокс". Гэтую авантурную гісторыю па вартасці ацэняць як школьнікі, так і дарослыя, - адзначае кіраўнік праекта "Беларускія ўікэнды" Андрэй Кім.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Некалькі рэчаў сёлета адбываюцца ўпершыню.

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.