Вы тут

Развітальнае слова з Ігарам Лучанком


У лістападзе апаў жыццёвы лісток Ігара Міхайлавіча Лучанка. Дагарэла яго Божая свечка, запаленая закаханымі бацькамі. Закончыўся зямны рай Сына Беларусі, слыннага кампазітара, Народнага артыста.


Мне пашчасціла пасябраваць з ім, увайсці ў свет яго творчасці, адчуць тонкую, ранімую, акрыленую душу Маэстра. Вынікам гэтага чалавечага разумення стала мая дакументальная аповесць «Басанож па зорках» — пра вядомага і невядомага Ігара Лучанка.

Крыху пазней кніга ўбачыла свет у перакладзе на рускую мову пад назвай «Мелодия души». Самай высокай ацэнкай сталі словы самога героя аповесці на сігнальным экзэмпляры: «Не верыцца, што гэта кніга ёсць... Дарагі Уладзімір Сцяпанавіч, не верыцца... Вялікі дзякуй за гісторыю маёй маці і майго бацькі...»

Не хацелася ставіць кропку ў кнізе, бо мой герой заўсёды быў малады душой і натхнёны, у жыццёвым і творчым палёце. Нястомна шукаў новыя мелодыі. І я задаў яму вельмі ж складаную задачу: «Прапануй, Ігар Міхайлавіч, чытачам сваіх восем самых лепшых песень, якія б маглі ўвайсці ў знакамітую актаву. Хай яны стануць тваімі пасланцамі ў новы век». Доўга ламаў галаву кампазітар. Песні, як дзеці, усе любімыя, усе жаданыя. І вось яго асабісты, строгі адбор: «Спадчына», «Мой родны кут», «Жураўлі на Палессе ляцяць», «Майскі вальс», «Алеся», «Вераніка», «Авэ Марыя», «Зачарованая мая».

Па маёй просьбе Ігар Міхайлавіч у канцы кнігі звярнуўся да сваіх чытачоў. Прыгожым почыркам, няспешна, з душэўнай адказнасцю ён напісаў:

Зусім нядаўна ўся Беларусь святкавала васьмідзесяцігоддзе вялікага кампазітара Ігара Міхайлавіча Лучанка. На маёй кнізе «Басанож па зорках» юбіляр напісаў усяго два словы: «Быць дабру!». Цяпер, калі горкая вестка прыйшла ў сэрца яго паклоннікаў, тыя развітальныя словы І. М. Лучанка гучаць як наказ: «Быць дабру нашаму роднаму куту. Быць дабру людзям нашай мілай Айчыны Беларусі. Быць дабру ўсім і кожнаму паасобку!»

Сваім жыццём, творчасцю, сваёй нястомнай, іскрыстай душой незабыўны Ігар Міхайлавіч Лучанок тварыў Дабро. За гэта яму нізкі паклон і вечная памяць. Ён шчыра заслужыў самую вялікую ўзнагароду — Жыццё пасля жыцця.

Уладзімір ЛІПСКІ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.