Вы тут

Фестываль мастацтваў «Спяваем пра мора» прайшоў у Мінску


На суботнюю раніцу Мармуровая зала мінскага Палаца дзяцей і моладзі ператварылася ў сапраўдны марскі куток. Сцены яе ўпрыгожылі фотаздымкі марскіх пейзажаў і караблёў. Побач размясціліся мадэлі суднаў, зробленыя рукамі дзяцей. А са сцэны гучалі песні і вершы на марскую тэматыку. То быў фестываль мастацтваў “Спяваем пра мора”. Арганізатарам яго выступіла Мінская гарадская арганізацыя Беларускага саюза ваенных маракоў.                  


Падчас канцэрту прафесійныя выканаўцы і аматары прадставілі больш за 15 нумароў. Дзіцячы біг-бэнд “Імправіз” выконваў джазавыя кампазіцыі.Некалькі песень выканалі і мінскія барды. Сяргей Антонаў у дуэце з Інэсай Вінцкевіч праспяваў песню Булата Акуджавы “Мора Чорнае”.  А праз некалькі хвілін у дуэце з Вадзімам Мязецкім прагучала малавядомая песня Уладзіміра Высоцкага “Гэты дзень будзе першым заўжды і паўсюль”.                

- Я сам родам з Адэскай вобласці, таму мора для мяне з дзяцінства – родная стыхія, - кажа Вадзім Мязецкі. - Я сам афіцэр запасу, служыў у іншых войсках, але з морам звязаны мае сябры, некаторыя і зараз служаць на флоце. Да і цяпер люблю шмат пачытаць пра мора. Зусім нядаўна натрапіў на падрабязную біяграфію мастака Айвазоўскага, які славіцца многімі карцінамі на марскую тэму. Думаю скласці песню на гэтую тэму. Пэўна, ніхто лепш за яго мора не адлюстраваў.

 Я напісаў першую песню на марскую тэматыку ў 2001 годзе. Але самая памятная песня прысвечана маракам, якія загінулі на падводнай лодцы “Курск”. Песню пасля ўзялі ў рэпертуар некаторыя артысты эстрады, а на Чарнаморскім флоце маракі спяваюць яе да гэтага часу.

Як зазначыў старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага саюза ваенных маракоў Іван Найдовіч, фестываль аб’яднаў усіх тых людзей, каму неабыякавая марская тэматыка.

Валяр’ян ШКЛЕННІК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.