Вы тут

СМІ: Віктар Януковіч шпіталізаваны


Былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч атрымаў сур'ёзныя траўмы і быў шпіталізаваны. Пра гэта паведамляе газета "Комсомольская правда" са спасылкай на ўласныя крыніцы.


Фота: Tass.ru

Па дадзеных выдання, у маскоўскай клініцы імя Скліфасоўскага быў заўважаны мужчына, вельмі падобны на экс-прэзідэнта Украіны. Падабенства заўважыў адзін з дзяжурных лекараў бальніцы. Згодна са словамі медыка, Януковіч паступіў у клініку яшчэ ў пятніцу ў абезрухоўваным стане з падазрэннем на сур'ёзную траўму пазваночніка, а таксама траўму калена. Наколькі вядома, траўмы ён атрымаў падчас гульні ў тэніс на падмаскоўным корце, адкуль Януковіча ў карэце хуткай дапамогі павезлі ў бальніцу.

Лекар паведаміў, што некалькі людзей суправаджалі экс-прэзідэнта. Аднак хто гэта - яму невядома. У блоку бальніцы, дзе аказвалася дапамога, на кароткі час абмежавалі доступ для наведвальнікаў, затым ён быў накіраваны ў рэанімацыю, але ў хуткім часе Януковіча павезлі ў прыватную клініку. Прэс-сакратар сына экс-прэзідэнта Аляксандра Януковіча ў тэлефоннай размове адмовіўся пракаментаваць гэтую інфармацыю.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Беларус Данііл Крывіцкі ў 15 гадоў гуляе ў футбол у іспанскім клубе

Беларус Данііл Крывіцкі ў 15 гадоў гуляе ў футбол у іспанскім клубе

 З перспектыўным футбалістам мы звязаліся, каб даведацца пра яго далейшыя планы, трэніроўкі ў «Інтэры» і жыццё ў Іспаніі.

Грамадства

Чаму лесапілка стала прадметам спрэчак сярод вяскоўцаў

Чаму лесапілка стала прадметам спрэчак сярод вяскоўцаў

Каб высветліць маштаб праблемы, журналіст «Звязды» накіравалася ў вёску Струпень.

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM?