Вы тут

У Мінску прайшоў танцавальны марафон у падтрымку сур'ёзных адносін


Усяго марафон сабраў больш за 30 пар. Самаму юнаму ўдзельніку толькі споўнілася 17 гадоў, найстарэйшаму — 60. Вальс, блюз, чарльстан, квікстэп... Усяго канкурсанты выканалі больш за 7 відаў бальных танцаў.


Самай доўга танцуючай парай сталі Алена Грошава і Аляксей Стругаўшчыкоў. Разам яны танчаць ужо цэлы год. Пераможцы атрымалі сертыфікат на комплекс аналізаў для ўмацавання даверу ў адносінах ад кампаніі “Інвітра”.

— Вельмі прыемна, што ў праекце ўдзельнічалі пары, якія перамагалі на міжнародных і рэспубліканскіх спаборніцтвах. Лічу, што з галоўнай задачай гэтага марафона — прыцягнуць увагу да сур'ёзных адносін —  мы справіліся паспяхова. Бо ў сумесным шчаслівым жыцці, як і ў сумесным прыгожым танцы без іх нікуды, — распавядае адзін з арганізатараў мерапрыемства, намеснік дырэктара ЗТАА «Незалежная лабараторыя ІНВІТРА» Віталь Шыянаў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.