Вы тут

Памёр вядомы беларускі футбаліст і трэнер Уладзімір Журавель


Памёр вядомы беларускі футбаліст і трэнер Уладзімір Журавель. Такая інфармацыя размешчана на сайце карагандзінскага футбольнага клуба "Шахцёр" (Казахстан).


Фота: dynamo-brest.by

Футбольны клуб "Шахцёр" стаў апошнім месцам працы Уладзіміра Жураўля. Ён пайшоў з жыцця на 48-м годзе пасля цяжкай і працяглай хваробы, гаворыцца ў паведамленні на сайце ФК.

Уладзімір Журавель афіцыйна ўзначаліў карагандзінскі "Шахцёр" у студзені 2018 года. Да гэтага ён быў трэнерам брэсцкага "Дынама". Каманда пад яго кіраўніцтвам стала ўладальнікам Кубка Беларусі і фінішавала на 4-й пазіцыі ў нацыянальным чэмпіянаце.

Кар'еру гульца Уладзімір Журавель завяршыў у 2005 годзе. Значную яе частку ён правёў у мінскім "Дынама", якім пасля некаторы час кіраваў. У якасці трэнера ён папрацаваў таксама з футбольнымі клубамі "Тарпеда" (Жодзіна), "Шахцёр" (Салігорск) і "Гомель".

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».