Вы тут

Выстава жывапісу Уладзіміра Гладкова адкрыецца 21 лістапада ў Мінску


Персанальная выстава жывапісу Уладзіміра Гладкова адкрыецца 21 лістапада ў мастацкай галерэі "Беларт" грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз мастакоў" піша БЕЛТА са спасылкай на арганізатараў.


Фота: shkolazhizni.ru

У экспазіцыю ўвайшлі творы розных гадоў: жанравыя, пейзажныя кампазіцыі, нацюрморты. Мастак раскрывае свой свет праз рэалістычную і адначасова лірычную перадачу любімых месцаў і прадметаў, надаючы пільную ўвагу стварэнню цэласнай каляровай гармоніі, якая адрознівае яго творы. Асноўным камертонам творчасці Уладзіміра Гладкова з'яўляецца шчырасць і стрыманасць, якія складаюць яго асобасную пазіцыю і ствараюць уласны мастацкі свет.

Уладзіміру Гладкову паспяхова ўдаецца працаваць у праектаванні музейных экспазіцый і ландшафтным дызайне. Мастак стварыў некалькі цікавых праектаў у Беларусі, галоўным з якіх з'яўляецца экспазіцыя Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці. Праект мультымедыйнага атракцыёну "Вакол свету" для парку Чалюскінцаў - новы напрамак у творчым пошуку мастака. 

Выстава будзе працаваць па 6 снежня.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».